beaujolais nouveau, l´anée derniére a marienbad, Акрэсьціна, Брно, Варшава, Вільня, Ганна Кісліцына, Гданьск, Коўна, Куба, Менск, Полацак, Прага, Уроцлаў, абсэнт зранку, аверкіль, адважыцца, адзінота, акіян, арэлi, атрымліваць падарункі, белае золата, быць разумнай, важныя словы, вандраваць, вандроўкі, вершы, вечна чакаць Акудовіча, вечна_чакаць_Акудовіча ў Парыжы, вогнішча, восень, восеньскія дажджы, выбіраць пярсьцёнкі, вярэды і вусьцішы, віно, глядзець на аблокі, глядзець у вакно, глінтвейн халоднай восеньню, дарыць шчасьце, дзяліць на нуль, дзіўныя танцы, дрыхнуць, дурэць, жахі, жыцьцё як кіно, завісаць у кавярні, зялёная гарбата зь язьмінам, кабакі, кава, кахацца, кватэры, кветкі_якія_дораць_мне, колеры мора, кубінскі пясочак, кінамэханікі, літаратура, манiякальна-дэпрэсiўны псiхоз, матрос першай стацьці, матрос-дэкадэнт, матэ, маўчаць, межы, мора, музыка, не лічыць грошай, неба, ноч, падарожжы на байдарках, пасадзіць на суткі, плёткі, полацкія лябірынты, поўня, прасторава-часавы крэтынізм, пустэча, пярсьцёнкі, рабіць падарункі, разумець сябе, ранак з абсэнту, ром Бакардзі, свабода, свабодны Тыбэт, свой пакой, смак каньяку, сосны, спрачацца, сумяшчаць несумяшчальнае, сыр бры, сьмяяцца, сьніць каханых, сябры, сядзець на даху, творчасьць, утульныя кавярні, фатаграфаваць, цалавацца, цёмныя завулкі, цішыня, чалавекі, чуткі, шакаляд, штосьцi такое, эмоцыі, ідыёцкія пытаньні, ізьвініця но бля, ільнозавод, інтрыгі, іракез шыйкі маткі, ї, ў
Кропелька...
так цiха, i так гучна
Маменька.. Зусiм нязручна
Цёпленька...
як сынам кранаць вочы
"Татачка!!!"-прачынаюся уночы
Сьмешачкi...
Назiраць i чакаць здраду
БОЖАНЬКА!!! ДАЙ ЁЙ РАДЫ:..(
так цiха, i так гучна
Маменька.. Зусiм нязручна
Цёпленька...
як сынам кранаць вочы
"Татачка!!!"-прачынаюся уночы
Сьмешачкi...
Назiраць i чакаць здраду
БОЖАНЬКА!!! ДАЙ ЁЙ РАДЫ:..(
1. Ленка "DOORS" памерла ад раку мозга.
2. Сяржук. Аднаклясьнік. Загінуў у аўтамабільнай аварыі.
3. Слава. Пасадзілі ў турму за хуліганства 3 гадовай даўніны.
4. Ягор Летаў. У сьне спынілася сэрца.
5. Зьміцер "Жаўтусь". Пазаўчора скінуўся зь Вежы.
наперадзе яшчэ 10 месяцаў...

Інстынкт - адзіны і непадзельны "гаспадар" пчалінай сям'і. Яму падпарадкоўваюцца найскладаны й у вышэйшай ступені дасканалы цыкл нарыхтоўкі сыравіны й канчатковая вытворчасьць разнастайнай прадукцыі.
Роевыя пчолы звычайна ня джаляць пры збору роя й яго пасадцы. Выключэньнем зьяўляюцца толькі тыя, што пакінулі рой колькі дзён таму. Залішкі дыму пры іх пасадцы могуць выклікаць азлобу...
ДЛЯ ВАС, "ПЧАЛЯРЫ"!
зы.
Вы сказалі сям'я?

Яна папрасіла яшчэ раз...
1. Імя. Сяржук.
2. Як ты любіш, каб цябе называлі? Сяржуча.
3. Як ты ня любіш, каб цябе называлі? Казлом.
4. Якімі вачыма ты глядзіш на сьвет? Шукаючымі, амаль шчасьлівымі.
5. Ты верыш у сяброўства між хлопцам і дзяўчынай? Ня веру, а сябрую.
6. А ў цябе ёсьць лепшы сябра супрацьлеглага полу? Цяпер усе сябры лепшыя.
7. Апошняе глупства, якое ты зьдзейсьніў? Спаліў бульбу...
8. Пра што ты думаеш апошнім часам? не пра што, а пра каго.
9. Якое пытаньне ты часта сабе задаеш? Сьмеласьць можна разьвіць?
10. Дзе табе найлепш думаць? Пад коўдрай.
11. Ты верыш у каханьне? Так, я веру ў каханьне.
12. А ў рамантыку? Толькі ў спантанную, не па замове.
штосьці сапраўды памянялася

Безыменны... горадам кінуты сволач
Крануты дотыкам Ветра навалач
Безыменны... зубкамі гострых пысак
Пражэрты нос и вачніцы у калысках
Маці! гэта праверка! на погляды ў бок нірваны!!!!!
Тата! гата паверка! колькасьцю кантаў стаканаў
Бязыменны! гартуй свае рукі!!!
Чакай цяжкасьць іртуці
Задуменная постаць адчула,
што варта дастаць стрэльбу!
Безыменны малюе дзетак...
Безыменны малюе сонца...
Безыменны малюе неба...
Безыменнага клічуць падонкам!

- Music:ПІкнік - Серебра
Халодная сьцяна астудзіла сьпіну і па ёй пабеглі патыхаючыя кропелькі. У вачах цёмна. Слабасьць у нагах. А вушы падазрона выдаюць адзіны манатонны гук.

Ня трэба падымацца й ісьці ў шэры калідор, дзе яшчэ ніхто не хадзіў. А калі й сыходзілі людзі то ніколі не вярталіся. Я пажраў сам сябе. Мэтадычна, як водле школьных падручнікаў. Клясычна, як поза ў прыбіральні. Хранова, як заўжды.
Усё часьцей узьнікае жаданьне набыць вогнестрэльную зброю.

- Music:Монгол Шуудан - Леснік
Што ты тут шукаеш?
Зірні на вуліцу. Што там?
Чакаю адказаў.
Зірні на вуліцу. Што там?
Чакаю адказаў.
Я ў шоку!!!!! Чаму мне ніхто не сказаў што АССА-2 ужо зьняты???
Хто-небудзь глядзеў? Як уражаньні? Варта шукаць?( хаця шукаць усё-адно буду - Салаўёў усё-ткі...)

- Mood:ШОК!
Ня так часта ты сядзіш зьвесіўшы хадзілкі долу з восьмага паверха. Ня так часта ты пры гэтым не глядзіш ў неба на шматабяцальныя аблокі. А яшчэ радзей ты глядзіш не пад ногі зь ясным уяўленьнем падзеньня, але на маленькага хлапца, што цябе зусім не заўважае.
У яго іншыя заняткі. Цікавейшыя за твой дэпрэсьняк.
Вось палачка. Звычайная такая. Галінка. Яе могуць узяць ты, яна, яны, мы, вы, я... Банальна. Яна ў рукох Яго. Зямля не адразу ўспрымае тырчок дрэва- намагаецца захінуцца сакавітай травінкай. Не атрымліваецца. Няўдачніца...
А вось і кавалак у рукох гарэзы. Ён нават яго не мацае. Не намагаецца знайсьці штосьці новае, няяснае, сьвежае. Не падобнае на нас. Камель зямлі - у лужу!!!
Назіраеш за павольным згасаньнем рытмікі хваляў, а ён ужо дасылае наступную порцыю патэнцыйнага бруду ў чаканьні пырскаў.
"Зьдзек нейкі" - думаеш ты, але ўсё адно захоплена працягваеш назіраць за наступнымі выдзіраньнямі камлёў. З зайздрасьцю. Ты так ужо ня можаш:Гэты кавалак - кавырну нізам. Гэты вынясу мяцельскімі рухамі. Той - пальцамі ног... Твой ТэхПрацэс тут зусім недарэчны.
- А цяпер направа!налева!долу!угару!
Сьмяесься. Незаўважна матляеш рукой, што здыхае ад "тунэльнага сындрому" і падбіраеш ногі пад сябе. Ля калюжыны спыняецца машына - Любімы Дзед. Трэба выкінуць палку і сесьці на любімае пярэдняе мейсца.
Дзед сьмяецца, жмурыць вочы праз вячэрняе сонца і абяцае "надаваць па срацы", але грукат рухавіка заглушае ягонае журлівае буркатаньне і ты(!) нясесься са сьмехам і зубатай дзіркай да вушэй наперад чырвонаму сонцу.
На зямлі ляжыць галінка. Яе мінае твой сусед заняты мабілкай і нейкая парачка з калыскай і тлумнымі галавамі.
Ты зноўку дорыш сваім ступням палёгку ветра і пераводзіш вочы ўгару ў пошуках шматабяцальных
аблокаў. Нажаль, там сёньня ясна.

- Mood:
calm - Music:СПЛІН-нечего делать внутрі.
па свавольству
svavolnica.
1. Імя. Сяржук.
2. Як ты любіш, каб цябе называлі? Зь пяшчотай у голасе.
3. Як ты ня любіш, каб цябе называлі? Дурачок (задрала гэта чуць).
4. Якімі вачыма ты глядзіш на сьвет? КалаМутнымі. Як піць даць.
5. Ты верыш у сяброўства між хлопцам і дзяўчынай? Ня веру, а сябрую.
6. А ў цябе ёсьць лепшы сябра супрацьлеглага полу? 2 штука. То тая лепшая, то тая.
7. Апошняе глупства, якое ты зьдзейсьніў? Пакупаўся у рэчцы ўчора. Хварэю. Дурачок....
8. Пра што ты думаеш апошнім часам? Як хутка, усім нам надыйдзе гамон?...
9. Якое пытаньне ты часта сабе задаеш? Калі ж ты пасталееш?
10. Дзе табе найлепш думаць? Пад коўдрай.
11. Ты верыш у каханьне? У чужое.
12. А ў рамантыку? Толькі ў спантанную, не па замове.
13. Назаві шэсьць чалавек, якія мусяць адказаць на гэтыя пытаньні ў сябе ў жж.
chrystos
folio_verso
liaska
viendeta
innerika
lysy_vorzyk
6. А ў цябе ёсьць лепшы сябра супрацьлеглага полу? 2 штука. То тая лепшая, то тая.
7. Апошняе глупства, якое ты зьдзейсьніў? Пакупаўся у рэчцы ўчора. Хварэю. Дурачок....
8. Пра што ты думаеш апошнім часам? Як хутка, усім нам надыйдзе гамон?...
9. Якое пытаньне ты часта сабе задаеш? Калі ж ты пасталееш?
10. Дзе табе найлепш думаць? Пад коўдрай.
11. Ты верыш у каханьне? У чужое.
12. А ў рамантыку? Толькі ў спантанную, не па замове.
13. Назаві шэсьць чалавек, якія мусяць адказаць на гэтыя пытаньні ў сябе ў жж.
Poll #981183 Так вы за ...
Open to: All, detailed results viewable to: All, participants: 20
Са сьвятам.Open to: All, detailed results viewable to: All, participants: 20
View Answers
За Эстонію.![]()
![]()
9 (45.0%)
За Расею.![]()
![]()
0 (0.0%)
За Беларусь.![]()
![]()
2 (10.0%)
За_балі мяне гэтай тэмай!![]()
![]()
9 (45.0%)
Досыць. Пасьля ванітоў, пасьля пачуцьця абавязку. Досыць. Цяпер засталося адно - шрубчыкам працінаць цьмяны калідор, слухаючы празь люкі турэмна-інфармацыйныя перадачы прыгожыхзвонку ртоў..! 1! ДОСЫЦЬ!
Недаверлівае шурпаньне падлогі раптам перабіла незнаёмае сыканьне:
- Ідзешшшш?
- Іду.
- Куды далёка?
- Іду.
- А калі цябе...
- Іду.
- Дурань, хадзем са мной - пакажу. Пакажу. Гэта важна. Варта. Клёку так бадзяцца?...
- Іду.
- Дзьверы мэталёвыя. ДАСТ 2303-06. Ён там. Магу паказаць. Гатовы?
- Іду.
- Я ж ня проста так... я ж падзяліцца хачу... Мой сакрэт. ЁН там... Зазірні. Бачыш, які чысты? Які добры, безабаронны чалавек?
Добры, безабаронны чалавек ляжаў чатырма куксамі на ложку. Жыцьцё цягнуў адно рот, набіты вусьцішнымі трызьненьнямі. Ад сьценаў імкнуўся шэраг шэрых шлянгаў з шырачэзнымі шурпатымі штырцамі, што давалі жыцьця пасьля 17-ай усім жадаючым. Штырцы час ад часу наведвалі цела ахвяры, працінаючы яскравымі ў цемры дзюбамі адмысловыя адтуліны цела сваёй ахвяры, і перадавалі аганічныя сутаргі вялізарнае машыне, якая нагадвала банкамат. На запыленам экране сьвяціўся самотны надпіс :"Абярыце мову ўвода і ўвядзіце вашае пытаньне:"
- За што ?
- Не магу інакш.
- І адступаць позна?
- Позна.

Пачытаў беларускія сучасныя показкі.
Цяпер у мяне дэпрэсьняк.
Цяпер у мяне дэпрэсьняк.
Там... Гэта там чалавек, дбаючы пра будучыню выходзіць з поўным заплечнікам улёткаў і налепак, сярод крывых позіркаў мінакоў. Гэта там, апрануўшыся ў цывільнае, выходзіць у халодны вецер у форменнай шынялі дзяржаўная постаць. Гэта там на краты кідае позірк зьняволены маладзён у пратхнёным несвабодай паветры. Гэта там звычайная дзяўчына пакутуе ад холаду, саграваючыся толькі агменьчыкам салідарнае сьвечкі і партрэтам незнаёмага, але такога роднага Чалавека. Гэта там службовец цераз сілу б'е жывое цела, уваходзячы ў экстаз ад крыку ахвяры... Гэта там страшна зрабіць выбар паміж жыцьцём і Жыцьцём. Гэта там...
Гэта там над целам сьвяткуе перамогу дух.
Над страхам - вера.
Над енкам - заклік.
Над звычкай - прынцып.
Над злосьцю - усьмешка.
Гэта было там... Цяпер усё мяняецца... Вы адчуваеце?
Я рады. што жыву ў эпосе пераменаў!

Скажыце, я адзін плакаў?
Мамонаў... Ён сярод ночы прачнецца, і ... полымя сярнічкі загарыцца... так... так...
сярод ночы прачнецца і полымя асьветліць твар.... загарыццца... ён сярод ночы...
На рагу каля крамы, на ростані ... стаяў бадзяжны сабака... стаяў бадзяжны сабака...
На рагу каля крамы, на ростані ... і чакаў дабра... каля крамы на рагу стаяў бадзяжны сабака...
Я йшоў, асфальт цярэбіў падэшвамі...НА ростані... бадзяжны сабака... на ростані... стаяў... каля краму на рагу... бадзяжны... Ён увесь ішоў ва ўладзе чужых позіркаў. Да гэтае ростані...
Нешта я хацеў. Да гэтуль. Да гэтых позіркаў.
Пакуль. Твар. Гукаў шум. Потым...
НЕ глядзіце гэты фільм.
ЯМНЕ здаецца-Мамонаў заўтра сканае.
НЕ глядзіце. Бо можаце сканаць разам зь ім.